Казкі на новы лад пакажуць ўдзельнікі творчых калектываў Купалаўскага ўніверсітэта і студэнты Гуманітарнага каледжа.
9 студзеня ў актавай зале корпуса ўніверсітэта на Леніна, 32 купалаўцам пакажуць музычную тэатральную пастаноўку «Папялушка». Казку на новы лад падрыхтуюць студэнты агульнаўніверсітэцкіх творчых калектываў. Пачатак спектакля ў 14.30.
10 студзеня тэатралізаванае прадстаўленне пройдзе ў гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы - гледачы ўбачаць спектакль па матывах папулярнага фільма-казкі «Малефісента». Удзельнікамі прадстаўлення стануць пераможцы конкурсу мастацкай самадзейнасці «Мы - лепшыя» і творчыя калектывы Гуманітарнага каледжа. Мерапрыемства пройдзе ў канцэртнай зале вучэбнага корпуса Гуманітарнага каледжа па адрасе: вул. Леніна, 4. Пачатак у 14.30.
Па пытаннях набыцця білетаў звяртацца ў сектар турыстычнай і канцэртнай дзейнасці "Рэгіянальны цэнтр турызму" ў галоўны корпус універсітэта па адрасе: вул. Ажэшкі, 22.
Кантакты: (0152) 77-37-85, 77-37-86, 375.291.199.739.
Кошт білета - 2 руб.