Пазнаёміцца з прадукцыяй, дасягненнямі і сучаснымі магчымасцямі каледжа можна будзе да 30 студзеня.
У першы дзень працы выставы яе наведалі навучэнцы гімназіі №3 горада Гродна. Экспанаты выставы размясціліся ў Музеі гісторыі развіцця Купалаўскага ўніверсітэта і ў холе 3 паверха галоўнага корпуса па вуліцы Ажэшкі.
У ходзе экскурсіі навучэнцы гімназіі пазнаёміліся з гісторыяй Тэхналагічнага каледжа, а таксама даведаліся пра магчымасці, прапанаваныя сёння гэтай навучальнай установай. Выкладчыкі каледжа адзначылі асаблівасці адукацыйнага працэсу, у прыватнасці, якія спецыяльнасці сёння прапануюцца абітурыентам, распавялі аб дасягненнях каледжа і яго студэнтаў. Увазе гасцей выставы былі прадстаўлены архіўныя фота, элементы сучаснага абсталявання, на якім навучэнцы праходзяць навучанне, а таксама вырабляюцца імі мастацка-творчыя вырабы.
Паглядзець, якую цікавую і незвычайную прадукцыю стварае Тэхналагічны каледж, можна было на выставе вучэбна-вытворчых лабараторый. Вырабы з металу і дрэва, сярод якіх і міні-мадэль Эйфелевай вежы, і прадметы мэблі, можа набыць сабе любы ахвочы - яны вырабляюцца на базе каледжа для наступнай рэалізацыі.