Спаборніцтвы прайшлі 18-19 студзеня ў Ніцы і былі прысвечаны памяці алімпійскага чэмпіёна Анры Дзеглана.
Паспрачацца за ўзнагароды спаборніцтваў у алімпійскім сезоне ў Францыю прыехалі больш за 200 спартсменаў з 22 краін. Беларусь прадстаўлялі 10 змагароў. Па выніках турніру на рахунку беларускіх атлетаў чатыры золата, тры срэбра, чатыры бронзы.
Купалаўцы ў складзе зборнай Беларусі заваявалі два бронзавых медалі па грэка-рымскай барацьбе: прызёрамі сталі Радзік Куліеў (87 кг) і Аляксандр Грабовік (97 кг). Бронзу спаборніцтваў па вольнай барацьбе заваяваў Дзімчык Рынчынаў (57 кг)
У тэму:
Турнір прысвечаны памяці алімпійскага чэмпіёна па грэка-рымскай барацьбе ў вагавай катэгорыі 82 кг француза Жана Анры Дзеглана, які з'яўляўся пераможцам Гульняў 1924 году ў Парыжы. У Ніцы ён узначальваў знакаміты барацьбітаўскі клуб Lutte Club Nice.