Візіт саветніка Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Даніяра Абідава ў Купалаўскі ўніверсітэт адбыўся 23 студзеня.
Павітала госця рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Ірына Фёдараўна падкрэсліла, што Купалаўскі ўніверсітэт сёння адкрыты свету і зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з Узбекістанам ў сферы адукацыі і навукі.
Больш прадметна напрамкі супрацоўніцтва саветнік Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Даніяр Абідаў абмеркаваў з прарэктарам па вучэбнай рабоце Юрыем Белых і кіраўнікамі структурных падраздзяленняў універсітэта. Так, Юрый Белых адзначыў, што сёння ва ўніверсітэце рэалізуецца праграма па пашырэнні супрацоўніцтва з Узбекістанам: у ГрДУ імя Янкі Купалы ўжо дзейнічаюць дзве дамовы з універсітэтамі Узбекістана, яшчэ пяць універсітэтаў выказалі жаданне развіваць адносіны. І сённяшняя сустрэча - гэта платформа для новага імпульсу ва ўсталяванні больш цесных кантактаў.
Сярод перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння бакі вызначылі рэалізацыю сумесных адукацыйных праграм, навучанне ў магістратуры як на рускай, так і на англійскай мове, а таксама супрацоўніцтва на ўзроўні сярэдняй і сярэдне-спецыяльнай адукацыі. Сярод прыярытэтных сфер сумеснай дзейнасці - рэалізацыя навукова-даследчых інавацыйных праектаў, пашырэнне ўзаемадзеяння ў сферы нана-і бія-тэхналогій, арганізацыя і правядзенне міжнародных навуковых канферэнцый. Завяршыўся візіт экскурсіяй для гасцей па Купалаўскаму ўніверсітэту, а таксама Галерэі прафесараў.