Абітурыенты і іх бацькі змогуць азнаёміцца з тонкасцямі ваеннай справы, умовамі навучання і пражывання курсантаў 15 лютага.
У рамках Дня адчыненых дзвярэй ўдзельнікам будуць прадстаўлены ўзоры стралковай зброі, узбраенне, ваенная і спецыяльная тэхніка, віды ваеннай формы адзення. Кожнаму будзе прадастаўлена магчымасць паспрабаваць свае сілы на розных навучальных трэнажорах і трэніровачных комплексах.
Пачатак мерапрыемства ў 10.00 па адрасе: г. Гродна, мікрараён Фолюш, 15/219.