Падпісанне адбылося ў час візіту дэкана факультэта Аляксандра Карэўскага і загадчыцы кафедры экалогіі Галіны Юхневіч ва Універсітэт у Беластоку 30 студзеня.
Асноўныя напрамкі праграмы закранаюць навуковае супрацоўніцтва ў галіне біялагічных і хімічных навук, арганізацыю і правядзенне сумесных мерапрыемстваў, а таксама міжнародную праектную дзейнасць. Так, будзе рэалізаваны маніторынг забруджвання мікра- і нанапластыкам унутраных вадаёмаў трансгранічча, праведзена гідралагічная, санітарная і эколага-таксікалагічная ацэнка стану крыніц і вобласці іх харчавання.
Навукоўцы хімікі будуць вывучаць антыаксідантныя ўласцівасці і біяхімічныя эфекты раслінных поліфенолы, а таксама высвятляць хімічны склад паверхні поліамідных і поліэфірных валокнаў (часціц), якія падвергліся біядэградацыі і многае іншае.
Бакі дамовіліся на працягу бягучага года прадставіць дзве сумесныя праектныя заяўкі ў Праграмы «Польшча-Беларусь-Украіна» і «Harmonia».
Таксама былі абмеркаваныя аспекты правядзення XV Міжнароднай канферэнцыі «Актуальныя праблемы экалогіі». Польскія калегі прапанавалі выканаць міждысцыплінарныя магістарскія праекты ў рамках навучання ў магістратуры з наступным прыцягненнем да экспертнай ацэнкі ў склад камісій па выніковай атэстацыі адпаведных спецыялістаў з факультэтаў.