Дыскусія на тэму «Журналістыка гістарычнай памяці» адбудзецца ў Купалаўскім універсітэце 11 лютага.
Аляксандр Сасноўскі - галоўны рэдактар нямецкага інтэрнэт-выдання World Econome, член грамадства Знешняй палітыкі ФРГ і Саюза журналістаў Германіі. Таксама запрошаны госць з'яўляецца аўтарам некалькіх кніг, членам-карэспандэнтам Расійскай Акадэміі натуральных навук, прафесарам Міжнароднай акадэміі культурнай спадчыны народаў свету, дацэнтам Інстытута міжнароднай палітыкі і гісторыі ў Гамбургу.
Плануецца, што сустрэча з Аляксандрам Сасноўскім пройдзе ў фармаце дыскусіі, дзе кожны зможа задаць госцю свае пытанні. Усіх жадаючых прыняць удзел у мерапрыемстве чакаюць 11 лютага ў 15.00 у аўд. 318 (Ажэшкі, 22). Уваход вольны.
Сустрэча арганізуецца грамадскім аб'яднаннем «Беларускі саюз журналістаў» у рамках супрацоўніцтва з Міжнародным медыя-клубам «Фармат А-3».