Падпісанне адбылося 25 лютага ў рамках форуму «Дні Удмуртыі ў Рэспубліцы Беларусь», які праходзіць у Мінску. Купалаўскі ўніверсітэт на форуме прадставіў прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Сянько.
Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж двума ўніверсітэтамі нацэлена на развіццё міжнародных адносін у галіне адукацыі, навуковых даследаванняў і культурнага абмену.
Так, у рамках пагаднення плануецца арганізацыя сумесных навуковых даследаванняў, выкананне праграм і праектаў, падрыхтоўка навукова-даследчых работ і ўкараненне іх вынікаў у практычную дзейнасць. Гэта і рэалізацыя навуковых стажыровак, абмен студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі для іх навучання і абмен навукоўцамі і выкладчыкамі для чытання лекцый і правядзення кансультацый. У ліку сфер супрацоўніцтва - падрыхтоўка сумесных навуковых і метадычных публікацый, ўзаемнае рэцэнзаванне навукова-даследчых і вучэбна-метадычных работ, садзейнічанне ў распрацоўцы і падрыхтоўка сумесных падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, лекцый, метадычных рэкамендацый, навукова-практычных каментараў, слоўнікаў і абмен літаратурай. У планах - правядзенне і ўдзел у сумесных навуковых, навукова-практычных семінарах, канферэнцыях, сімпозіумах, пасяджэннях, праблемных круглых сталах, нарадах, а таксама іншых навукова-практычных, метадычных і культурных мерапрыемствах.
Варта адзначыць, што ў рамках форуму адбыліся тэматычныя круглыя сталы, дзе бакі абмеркавалі развіццё прамысловай кааперацыі прадпрыемстваў дзвюх краін, магчымасці вытворчага супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя, сацыяльнай рэабілітацыі, вышэйшай і сярэдняй прафесійнай адукацыі, а таксама перспектывы далейшага ўзаемадзеяння ў сферы турызму. Акрамя таго, у ходзе візіту члены Удмурцкай дэлегацыі ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск - горад-герой», пасля чаго сустрэліся з кіраўніцтвам Беларускай чыгункі і Мінскага аўтазавода і наведалі Парк высокіх тэхналогій.