Адпаведная інфармацыя «Аб правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2019 годзе» размешчана на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.
Тэсціраванне па беларускай мове абітурыенты напішуць 13 чэрвеня, па рускай мове - 15 чэрвеня, па грамадазнаўстве - 17 чэрвеня, па матэматыцы - 19 чэрвеня, па біялогіі - 21 чэрвеня, па замежнай мове (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) - 23 чэрвеня, па хіміі - 25 чэрвеня, па фізіцы - 27 чэрвеня, па гісторыі Беларусі - 29 чэрвеня, па геаграфіі - 1 ліпеня, па сусветнай гісторыі (найноўшы час) - 4 ліпеня.
Рэзервовымі днямі правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ўстаноўлены 8 і 10 ліпеня - беларуская і руская мовы, 8 і 12 ліпеня - астатнія прадметы.
У пастанове ўтрымліваецца пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі рэгістрацыі для праходжання ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, а таксама пунктамі правядзення ЦТ. У рэзервовыя дні ЦТ будзе праводзіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Час працы пунктаў рэгістрацыі - з 9.00 да 19.00, у суботнія дні (2 і 30 мая) - з 9.00 да 18.00. Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна з 30 па 5 ліпеня. Час пачатку ЦТ, у тым ліку і ў рэзервовыя дні - 11.00.
Атрымаць сертыфікаты абітурыенты змогуць атрымаць у пунктах правядзення ЦТ з 12 ліпеня, у БДУ (рэзервовыя дні) - з 15 ліпеня.