ІІ адкрыты конкурс «ART motion» прайшоў у Палацы культуры Мінскага аўтамабільнага завода.
Студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура» Аніська Вераніка адзначана дыпломам лаўрэата I ступені ў катэгорыі «Вакальная творчасць». Ацэньвала канкурсантаў журы ў складзе артыстаў з Германіі, Узбекістана, Беларусі.
На конкурснай пляцоўцы сустрэліся ўдзельнікі, якія выступілі ў некалькіх кірунках: вакальная, харэаграфічная, тэатральная, інструментальная і дэкаратыўна-прыкладная творчасць.
Як адзначаюць арганізатары, у ліку задач конкурсу - садзейнічанне творчаму развіццю і выканальніцкаму майстэрству, аб'яднанне дзяцей і моладзі з розных куткоў краіны з дапамогай мастацтва, развіццё мастацкага і эстэтычнага густу падрастаючага пакалення, пошук і прасоўванне творчых калектываў і сольных выканаўцаў, развіццё розных напрамкаў сучаснага і народнага мастацтва.
Па выніках конкурсу ўсе ўдзельнікі ўзнагароджаны дыпломамі і фірмовымі сувенірамі, а лаўрэаты адзначаны фірмовымі статуэткамі.