Сёння, 13 сакавіка, рэктар універсітэта Ірына Кітурка адказала на пытанні студэнтаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і ваеннага факультэта.
У рамках адкрытага дыялогу студэнцкі актыў універсітэта разам з рэктарам Ірынай Кітурка казалі аб якасцях сучаснага спецыяліста, запатрабаванага сёння на рынку працы. Студэнты таксама цікавіліся ў рэктара планамі, як будзе развівацца іх родны ўніверсітэт у найбліжэйшай будучыні. Ірына Фёдараўна адзначыла, што не толькі ад кіраўніцтва ўніверсітэта залежыць, якім будзе іх Alma Mater праз некалькі гадоў, але і ад саміх студэнтаў, і прапанавала рабятам падзяліцца сваімі бачаннем перспектыў і магчымасцяў Купалаўскага ўніверсітэта.
Адно з пытанняў, якія ўзнімаюцца студэнтамі ў рамках адкрытага дыялогу, датычылася правядзення рэктарскага балю для лепшых выпускнікоў, які праводзіцца ГрДУ імя Янкі Купалы летам - рабяты выказалі пажаданне, каб у дадзеным мерапрыемстве змаглі прыняць удзел і тыя студэнты, чый выпускны ў сценах універсітэта прыпадае на зімовы час .
У ходзе сустрэчы студэнты задавалі пытанні і пра тэхнічнае абсталяванне карпусоў сучаснай тэхнікай. Рэктар універсітэта Ірына Кітурка падкрэсліла, што праца ў гэтым напрамку актыўна вядзецца і ў планах, у рамках праекта «Лічбавы ўніверсітэт +», забяспечыць неабходнай тэхнікай усе навучальныя аўдыторыі ўніверсітэта.
Нагадаем, што на працягу двух тыдняў у Купалаўскім ўніверсітэце сустрэчы з рэктарам універсітэта прайшлі са студэнцкімі актывамі ўсіх факультэтаў. Гэта сустрэчы са студэнцкім актывам факультэта мастацтваў і дызайну, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, філалагічнага факультэта, юрыдычнага факультэта і факультэта біялогіі і экалогіі. Змаглі задаць свае пытанні рэктару і студэнты факультэта фізічнай культуры і педагагічнага факультэта, а таксама студэнты факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, інжынерна-будаўнічага і фізіка-тэхнічнага факультэтаў і студэнты факультэта эканомікі і кіравання і факультэта псіхалогіі.