У ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся навучальны семінар па арганізацыі і правядзенні вебінараў.
Яго ўдзельнікамі сталі выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта, якім прадэманстравалі магчымасці адукацыйных платформаў для правядзення онлайн-заняткаў. У ходзе семінара загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый ВМУ Алег Каляга падрабязна прадставіў алгарытм арганізацыі вебінараў, звярнуў увагу на важнасць цеснага ўзаемадзеяння выкладчыкаў, супрацоўнікаў дэканатаў і спецыялістаў лабараторыі адукацыйных інавацый.
Удзельнікі семінара атрымалі магчымасць на канкрэтных прыкладах разгледзець спосабы падлучэння да адной з адукацыйных платформаў вебінара з кампутараў і мабільных тэлефонаў, вывучыць інтэрфейс платформы, пратэставаць яе асноўныя працоўныя прылады, атрымаць метадычныя рэкамендацыі па правядзенні дыстанцыйных заняткаў. Практычным вопытам правядзення заняткаў у форме вебинараў падзяліўся з удзельнікамі семінара начальнік вучэбнага аддзела ВМУ Анатоль Багдзевіч.
Таксама ўдзельнікам семінара прадставілі падрабязную інструкцыю па працы на платформе вебінара і інструкцыю па падлучэнні да платформы вебінара з мабільных тэлефонаў.
Дадатковыя навучальныя семінары для выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта па правядзенні заняткаў у форме вебінараў, выкарыстанні інтэрактыўных элементаў курсаў у сістэме Moodle і арганізацыі навучальных заняткаў з выкарыстаннем сэрвісаў Google пройдуць 30 і 31 сакавіка, а таксама 1 красавіка. Запісацца на навучальныя семінары можна па спасылцы.