Онлайн-прэзентацыя, арганізаваная для студэнтаў, маладых выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта, адбудзецца 16 красавіка ў 15:30.
Пераможцы і фіналісты Конкурсу 2018-2019 гадоў распавядуць удзельнікам онлайн-мерапрыемства пра магчымасці і перспектывы для будучых фіналістаў, а таксама аб набытым вопыце ў рамках удзелу ў Форуме фіналістаў конкурсу ў Маскве і прэзідэнцкім Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Санкт-Пецярбургу. Таксама прысутныя змогуць даведацца пра праекты, у якіх удзельнічаюць фіналісты конкурсу і задаць пытанні арганізатарам.
Конкурс прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і стварэння ААН. Работы пераможцаў Конкурсу маладых міжнароднікаў СНД імя А.А. Грамыка будуць апублікаваныя ў вядучых навуковых часопісах, якія ўваходзяць у пералік ВАК і Scopus, і ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі.
Для таго, каб стаць удзельнікам онлайн-канферэнцыі, трэба перайсці па спасылцы. Калі дадатак на мабільны тэлефон або кампутар не ўстаноўлены, яго неабходна сцягнуць. Пасля гэтага можна далучыцца да канферэнцыі. Афіцыйны сайт конкурса: konkurs-gromyko.org.