У акцыі, накіраванай на дапамогу медыцынскаму персаналу ўстаноў аховы здароўя, прынялі ўдзел члены першаснай арганізацыі ГрДУ імя Янкі Купалы "Беларускі саюз жанчын".
У рамках удзелу ў «Марафоне падтрымкі» купалаўцы падтрымалі лекараў устаноў аховы здароўя Гродна, якія цяпер актыўна ўключаны ў работу па барацьбе з пандэміяй каронавіруса.
Так, сябры першаснай арганізацыі пералічылі на дабрачынны рахунак сяброўскія складкі за два месяцы. Таксама, сумесна з Праўленнем Ленінскай раённай арганізацыі ГА «БСЖ» горада Гродна і першаснай арганізацыяй ГА «БСЖ» Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, былі перададзеныя сродкі гігіены і індывідуальнай абароны медыцынскаму персаналу ГОКЦ «Псіхіятрыя-наркалогія».
Дарэчы, за значны ўклад у жаночы рух у 2019 годзе першасная арганізацыя Купалаўскага ўніверсітэта «Беларускі саюз жанчын» узнагароджана падзякай Праўлення Гродзенскай гарадской арганізацыі «Гродненчанка».