У Купалаўскім універсітэце ўводзяцца дадатковыя меры па арганізацыі бяспечных умоў навучальнага працэсу ў сітуацыі, якая эпідэміялагічнай сітуацыі.
Пры гэтым прыняты ўсе меры для забеспячэння якасці адукацыйнага працэсу. Навучанне будзе праходзіць згодна з зацверджанымі вучэбнымі планамі і вучэбнымі праграмамі. Ажыццяўляць інтэрактыўнае ўзаемадзеянне выдалена выкладчыкі і студэнты будуць праз Адукацыйны партал універсітэта, а таксама розныя адукацыйныя платформы, пры гэтым актыўна выкарыстоўваючы кіраваную самастойную працу.
Варта адзначыць, што ГрДУ імя Янкі Купалы мае ўікальны вопыт па ўкараненні інфармацыйных тэхналогій у адукацыйны працэс: дзейнасць у гэтым напрамку паспяхова вядзецца многія гады, а ў цяперашні час трансфармавалася ў рэалізацыю праекта «Лічбавы ўніверсітэт +», накіраванага на падрыхтоўку спецыялістаў для IT-краіны .
Лічбавыя сэрвісы, распрацаваныя супрацоўнікамі ўніверсітэта, дазваляюць не толькі арганізаваць навучанне і кансультаванне студэнтаў па-за аўдыторыі, але і правесці маніторынг прысутнасці іх на занятках, актыўнасць удзелу ў рабоце на Адукацыйным партале, а таксама на рэгулярнай аснове ажыццяўляць ацэнку вынікаў вучэбнай дзейнасці студэнтаў.
Для выкладчыкаў, якія жадаюць удасканаліць кампетэнцыі ў галіне правядзення навучальных заняткаў з выкарыстаннем ІКТ, будзе прадоўжана правядзенне навучальных семінараў у рэжыме анлайн.
Усё гэта дазволіць захаваць здароўе студэнтаў і выкладчыкаў, скараціць непасрэдныя кантакты паміж імі, мінімізаваць перасоўванне ў грамадскім транспарце і знаходжанне ў грамадскіх месцах.
Звяртаючыся да студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы, рэктар універсітета Iрына Кітурка заклікае праявіць сацыяльную адказнасць, выконваць усе неабходныя рэкамендацыі медыкаў, не выязджаць за межы горада, клапаціцца пра сваё здароўе і здароўе тыя, хто побач.