Навучальныя семінары правядуць у Купалаўскім універсітэце з 21 па 24 красавіка ў рэжыме on-line.
Далучыцца да навучальных семінараў выкладчыкі ўніверсітэта змогуць на платформе Webex. Спасылкі на семінары можна знайсці на сайце карпаратыўнай сеткі ўніверсітэта.
Так, для ўдзельнікаў семінараў адбудуцца майстар-класы па правядзенні лекцый на платформе Адукацыйнага партала і па выкарыстанні элемента курса «Заданне» сістэмы Moodle для правядзення практычных і семінарскіх заняткаў - семінары па гэтых тэмах пройдуць 21 і 23 красавіка ў 13.30.
У рамках навучальных мерапрыемстваў адбудзецца і семінар ад загадчыкаў кафедрамі па пытаннях кантролю навучання з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій - далучыцца да яго можна 22 красавіка ў 13.30.
Таксама супрацоўнікі вучэбна-метадычнага ўпраўлення прадэманструюць функцыянал платформы Zoom для арганізацыі і правядзення онлайн-заняткаў - семінар адбудзецца 24 красавіка ў 13.30.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні вучэбных заняткаў з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій размешчаны на адукацыйным партале ГрДУ імя Янкі Купалы ў раздзеле «Выкарыстанне ІКТ».