Таленавітых студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы арганізатары чакаюць для ўдзелу ў конкурсах аўтарскай песні, харэаграфіі і standup камедыі.
Творчыя онлайн-спаборніцтвы закліканы падтрымаць маладых, таленавітых і амбіцыйных студэнтаў універсітэта. Каб прыняць у іх удзел, да 1 мая трэба зняць свой аўтарскі творчы нумар на відэа, размясціць яго ў сваім профілі ў сацыяльнай сетцы Instagram, адзначыць акаунт творчага цэнтра ГрДУ імя Янкі Купалы @creation_grsu і паставіць хэштэг аднаго з конкурсаў.
Так, у рамках вакальнага конкурсу з хэштэгам # пой_в_уни_song намінуюцца для ўдзелу музычныя кампазіцыі розных жанраў і стыляў: балада, рок-музыка, эстрадная песня, бардаўская песня і іншыя.
У танцавальным конкурсе # танцуй_вместе_с_гргу арганізатары ацэняць харэаграфічныя кампазіцыі ўдзельнікаў у стылі сучаснага танца: нip-hop, street jazz, jazz-funk, house, contemporary, dancehall, afro dance, popping, vogue, choreography, break dance. ⠀
На конкурс stand up камедыі # открытый_микрофон_гргу ад удзельнікаў чакаюць гумарыстычнае відэа stand up маналогу.
Больш падрабязна пра ўмовы ўдзелу ў конкурсах тут.
Творчыя онлайн-конкурсы арганізуюцца аддзелам культурна-масавай і дасугавай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Купалаўскага ўніверсітэта.