Ігар Карпенка ўжо азнаёміўся з ходам будаўніцтва новага інтэрната, пасля чаго наведае Тэхнапарк, а таксама Купалаўскі ўніверсітэт, дзе Міністру раскажуць аб адукацыйным працэсе ў Купалаўскім універсітэце з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
У тэхнапарку ГрДУ імя Янкі Купалы Ігар Карпенка пагутарыць з рэзідэнтамі, Міністру таксама будзе прадэманстравана вытворчасць сродкаў абароны для медыцынскіх работнікаў. Завершыцца рабочая паездка Міністра адукацыі візітам у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Тут Ігар Карпенка пазнаёміцца з арганізацыяй адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем ІКТ і навучальных заняткаў у рэжыме анлайн.
У праграме рабочай паездкі Міністр адукацыі Ігар Карпенка таксама наведаў гімназію № 10 г. Гродна, дзе яму распавялі аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 4 чвэрці 2019/2020 навучальнага года. Акрамя таго, аб арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем ІКТ і аб працы вытворчых майстэрняў па пашыве ахоўных павязак Міністру распавялі ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы тэхнікі, тэхналогій і дызайну.