Да канца чацвёртага дня прыёму дакументаў на вочную і завочную формы атрымання адукацыі дакументы падаў 1361 абітурыент.
На дзённую форму навучання прэтэндуюць 983 абітурыенты, на завочную форму навучання - 378 абітурыентаў.
На дадзены момант найбольшы конкурс па дзённай бюджэтнай форме навучання сфармаваўся на наступныя спецыяльнасці: 6,38 на групу спецыяльнасцяў «Дызайн», 3,43 на спецыяльнасць «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый».
З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых чатырох дзён уступнай кампаніі, 42 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных выпрабаванняў, 28 паступаюць па-за конкурсам.
231 абітурыент мае агульную суму балаў 300 і вышэй. 5 абітурыентаў з'яўляюцца пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды, 52 абітурыенты скончылі падрыхтоўчыя курсы факультэта дащниверситэцкай падрыхтоўкі.
Дваццаць выпускнікоў педагагічных класаў ужо прайшлі паспяхова сумоўе па факультатыўнай дысцыпліне «Уводзіны ў педагагічную прафесію».
У Купалаўскі ўніверсітэт паступаюць не толькі жыхары Гродна і Гродзенскай вобласці. Абітурыентамі з іншых абласцей пададзена 267 заяваў. Лідуючымі па ранейшаму выступаюць Брэсцкая вобласць (123) і Мінская вобласць (71).
Нагадаем, што прыём дакументаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі I ступені за кошт сродкаў бюджэту, а таксама на платнай аснове пры паступленнi на спецыяльнасцi, на якія здаюцца ўступныя выпрабаванні ў ГрДУ імя Янкі Купалы, будзе доўжыцца да 31 ліпеня ўключна. Унутраныя ўступныя выпрабаванні будуць праводзіцца згодна раскладу ў перыяд с 1 па 7 жніўня,інфармацыя пра дату і час яўкі абітурыента на экзамен прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце.
Рэгістрацыя ў Лічбавым кабінеце абітурыента істотна скарачае час падачы дакументаў у прыёмную камісію, аднак не выключае абавязковую асабістую падачу арыгіналаў дакументаў у прыёмную камісію па адрасе вул. Леніна, 32.
Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзення ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 73-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life +375 (22) 77 44 500