З 25 ліпеня па 15 жніўня ў Купалаўскім універсітэце праходзіць прыём дакументаў на платную форму атрымання вышэйшай адукацыі.
Нагадаем, што залічэнне абітурыентаў на атрыманне вышэйшай адукацыі I ступені за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту па выніках трох сертыфікатаў ЦТ праходзіла 3 жніўня, а па выніках уступных выпрабаванняў і сертыфікатаў ЦТ - 10 жніўня на пасяджэннях прыёмнай камісіі ГрДУ імя Янкі Купалы. Па выніках залічэння студэнтамі-першакурснікамі, якія будуць навучацца ва ўніверсітэце за кошт сродкаў бюджэту, сталі 1088 чалавек.
Найбольшай папулярнасцю ў цяперашні час карыстаюцца такія спецыяльнасці дзённай формы атрымання адукацыі на платнай аснове як «Дызайн», «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка», «Фізічная культура» і «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання». У завочнай форме атрымання адукацыі са скарочаным тэрмінам навучання найбольшы конкурс сфарміраваўся на спецыяльнасці «Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый», «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання», «Выяўленчае мастацтва і кампутарная графіка», «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка» і «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». Таксама актыўна вядзецца набор на педагагічныя спецыяльнасці.
Прыём дакументаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове, у тым ліку для атрымання другой вышэйшай адукацыі, будзе ажыццяўляцца да 15 жніўня ўключна.
Звяртаем увагу абітурыентаў, якія не прайшлі па конкурсе ў іншыя ВНУ, але якія здавалі і паспяхова вытрымалі ўступныя выпрабаванні, што ёсць магчымасць падаць дакументы на платную форму навучання ў ГрДУ імя Янкі Купалы па спецыяльнасцях з адпаведнымі ўступнымі выпрабаваннямі. Пры гэтым неабходна прад'явіць даведку аб выніках уступных выпрабаванняў, якую можна атрымаць у ВНУ, у якім абітурыент праходзіў выпрабаванні.
Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях і тэрмінах падачы дакументаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 73-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life +375 (22) 77 44 500