Прыём дакументаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове завяршыўся 15 жніўня. Прыёмная камісія прыняла 1311 заяў ад абітурыентаў, якія жадаюць навучацца на платнай аснове пры плане прыёму 1302 чалавека.
Падчас уступнай кампаніі 2020 года прыёмную камісію ГрДУ імя Янкі Купалы было пададзена 3566 заяў пры плане набору 2390 (з іх 27 - для атрымання другой вышэйшай адукацыі).
Дакументы для навучання на дзённай платнай форме атрымання адукацыі былі прынятыя ў 841 чалавека, на завочнай платнай - у 470 чалавек.
Самы вялікі конкурс сярод спецыяльнасцяў дзённай платнай формы навучання быў сфармаваны на групу спецыяльнасцяў «Дызайн (віртуальнага асяроддзя), Дызайн (касцюма і тканін), Дызайн (графічны)», а таксама на спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка» і «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання».
Высокі конкурс сярод спецыяльнасцяў завочнай платнай формы са скарочаным тэрмінам навучання сфармаваўся на спецыяльнасці «Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый», «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка», «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання», «Выяўленчае мастацтва і кампутарная графіка», а таксама «Пачатковая адукацыя», «Дашкольная адукацыя» і «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».
Дарэчы, на вочную і завочную формы атрымання вышэйшай адукацыі за кошт рэспубліканскага бюджэту было пададзена 2255 заяў пры плане прыёму 1088 чалавек. Конкурс склаў 2,07 чалавека на месца.