Вядомы расійскі рэжысёр дакументальнага кіно, сцэнарыст і прадзюсар, кіраўнік майстэрні дакументальнага кіно ва УДзІКу, лаўрэат вышэйшай амерыканскай тэлевізійнай прэміі і многіх кінафестываляў Сяргей Мірашнічэнка па запрашэнні Міжнароднага медыя-клуба «Фармат А-3» правёў творчую сустрэчу са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.
У рамках гутаркі на тэму «Дакументальнае кіно ў эпоху постпраўды» Сяргей Валянцінавіч паказаў удзельнікам сустрэчы ўрыўкі з фільма «Кольцы свету», прысвечанага Зімовай Алімпіядзе ў Сочы 2014 года, а таксама падзяліўся нюансамі працы над карцінай. Фільм пра «філасофію спорту» быў зняты для Міжнароднага Алімпійскага камітэта. Галоўнай задачай, паводле слоў рэжысёра, было «паказаць такія паняцці, як каханне, спартовае братэрства, памяркоўнасць, а разам з імі страх, зайздрасць і расчараванне».
Дзякуючы суладнай, але неверагодна складанай працы каманды майстроў, якія працавалі ў цяжкіх умовах, рызыкавалі здароўем, праводзячы здымку, стоячы па пояс у снезе, гледачу атрымалася ўбачыць дзіўны фільм аб Алімпійскіх Гульнях у Сочы, які раскрывае неверагодныя магчымасці і сілу духу чалавека.
Сяргей Мірашнічэнка прызнаўся, што не адразу пагадзіўся здымаць афіцыйны алімпійскі «пратакольны фільм», але, успомніўшы аб тым, што такія геніі мастацтва, як Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, а таксама рэжысёры-легенды Карлас Саура, Лёні Рыфеншталь, Клод Лелуш пагаджаліся працаваць на заказ, адважыўся ўзяцца за карціну.
Прысутныя ў зале не хавалі эмоцыі і захапленне, якія выклікаў фільм і аповяд рэжысёра пра яго. Асаблівае захапленне выклікалі фрагменты фільма, у якіх былі адлюстраваны пераможныя выступленні беларускіх спартсменаў-алімпійцаў Антона Кушніра і Дар'і Домрачавай.
Сустрэча прайшла з вялікім глядацкім поспехам: аўдыторыя была запоўненая маладымі людзьмі, якім не цярпелася атрымаць як мага больш адказаў на пытанні пра кінематограф, пра геніяў, пра талент, пра паняцце «постпраўда» ад Сяргея Валянцінавіча.
На развітанне кінарэжысёр падарыў студэнтам дыскі са сваімі фільмамі, пажадаў шмат працаваць над сабою, збіраць вакол сябе таленавітых людзей, развіваць свае ўласныя таленты, каб дамагчыся поспеху ў жыцці.