Удзел у конкурсе прынялі 25 аўтараў і 10 аўтарскіх калектываў. Пераможцы вызначаны ў 11 намінацыях.
У намінацыі «Метадычная распрацоўка ў галіне грамадзянскага і патрыятычнага выхавання» дыпломам I ступені ўзнагароджаны аўтарскі калектыў старэйшага выкладчыка кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Алены Корневай і старэйшага выкладчыка кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта Наталлі Бадак.
Дыплома II ступені ўдастоена начальнік аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Алена Стэльмах.
Дыпломам III ступені ўзнагароджана загадчык музея гісторыі развіцця ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Таццяна Калоша.
У намінацыі «Метадычная распрацоўка ў галіне духоўна-маральнага выхавання» дыпломам I ступені адзначана педагог сацыяльны 1 катэгорыі аддзела падтрымкі і рэалізацыі моладзевых праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Валянціна Есіна.
Дыпломам II ступені ўзнагароджаны аўтарскі калектыў дацэнта кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта Алены Лапкоўская і дацэнта кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта Зоі Тамашэвіч.
У намінацыі «Метадычная распрацоўка ў галіне выхавання культуры бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця» дыплома пераможца ганараваны інструктар па фізічнай культуры 2 катэгорыі сектара ідэалагічнай і выхаваўчай працы студэнцкага гарадка Вадзім Харко.
У намінацыі «Метадычная распрацоўка ў галіне працоўнага і прафесійнага выхавання» дыпломам I ступені ўзнагароджана выкладчык вышэйшай катэгорыі Лідскага каледжа установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Надзея Смалянінава.
Дыпломам II ступені адзначана метадыст аддзела інфармацыйна-аналітычнага і метадычнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Карына Млыноўская.
Дыплома III ступені ўдастоены аўтарскі калектыў педагога-псіхолага 1 катэгорыі рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Вольгі Альбіцкай, педагога-псіхолага 2 катэгорыі рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Альбіны Біліда, педагога-псіхолага 1 катэгорыі рэгіянальнага цэнтра тэставання і прафесійнай арыентацыі моладзі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Алены Глушань і педагога-псіхолага вышэйшай катэгорыі рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Ніны Калбаска.
У намінацыі «Метадычная распрацоўка ў галіне выхавання псіхалагічнай культуры, патрэбы ў развіцці і самаразвіцці асобы» дыпломам пераможцы ўзнагароджаны аўтарскі калектыў педагога-псіхолага 1 катэгорыі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Вольгі Кеда і начальніка сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Таццяны Мончак.
У намінацыі «Метадычная распрацоўка ў галіне выхавання культуры побыту і вольнага часу» дыпломам I ступені адзначаны аўтарскі калектыў старэйшага выкладчыка кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Наталлі Габец і старэйшага выкладчыка кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Алены Корневвай.
Дыпломам II ступені ўзнагароджана начальнік аддзела падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Іна Астроўская.
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка факультэцкага выхаваўчага мерапрыемства» дыплома пераможца ўдастоена старшы выкладчык кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Святлана Чувак.
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка выхаваўчага мерапрыемства ў каледжы» дыпломам пераможцы ўзнагароджана выкладчык 2 катэгорыі Гуманітарнага каледжа Наталья Сцяпненкава.
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка выхаваўчага мерапрыемства ў інтэрнаце» дыплома пераможца ўдастоена вядучы спецыяліст аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Віялета Куроўская.
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка куратарскай гадзіны» дыпломам I ступені ўзнагароджана выкладчык вышэйшай катэгорыі Гуманітарнага каледжа Наталля Супрун.
Дыпломам II ступені адзначана выкладчык Лідскага каледжа Таццяна Эйсмант, а дыпломам III ступені - дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Алена Абухава.
У намінацыі «Лепшая студэнцкая метадычная распрацоўка» дыпломам пераможцы ўзнагароджана студэнтка 4 курса факультэта біялогіі і экалогіі Данута Кічко.
Па рашэнні конкурснай камісіі лепшыя матэрыялы ўдзельнікаў конкурсу метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў 2020 годзе будуць уключаны ў зборнік і размешчаны на сайце ўніверсітэта.
У ТЭМУ: Конкурс метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў у Купалаўскім універсітэце праводзіцца ўжо ў сёмы раз, яго мэта - удасканаленне сістэмы метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу, і падтрымка інавацыйных форм выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю ва ўніверсітэце.