У гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы амаль у чатыры разы ў параўнанні з мінулым годам павялічылася колькасць замежных навучэнцаў.
Каледж са 120-гадовай гісторыяй працягвае ісці ў авангардзе ўкаранення інавацыйных падыходаў у адукацыйны працэс. Тут даўно зрабілі стаўку на выкарыстанне камп'ютарных тэхналогій і замежных моў у навучальным працэсе, а ў гэтым годзе істотна павялічылі колькасць так званых змешаных груп, калі ў адной аўдыторыі і па адным вучэбным плане асвойваюць спецыяльнасць беларускія і замежныя навучэнцы.
У гэтым годзе ў гуманітарным каледжы Купалаўскага ўніверсітэта навучаецца 35 замежных навучэнцаў з 5 краін свету. Для параўнання ў мінулым годзе тут атрымлівалі веды і асвойвалі прафесію па выбраным напрамку толькі 9 замежных грамадзян. Так, Фані прыехала з Камеруна 8 месяцаў таму, не ведаючы ні слова па-руску. Пасля таго як у Купалаўскім універсітэце яна прайшла адпаведную моўную падрыхтоўку, Фані паступіла ў Гуманітарны каледж на спецыяльнасць «Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання». Урокі рускай мовы у змешанай групе дзяўчыне даюцца не без працы, але яна адзначае, што беларускія сябры заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу.
Анастасія Курылёнак як раз з тых, хто заўсёды гатовы дапамагчы. Свайму таварышу па парце Радрыга яна ахвотна падказвае, што пісаць і як, калі той чагосьці не разумее.
Веданне англійскай дапамагае і выкладчыкам. Так, на занятку па праектаванні ў групе будучых дызайнераў, тлумачачы замежным навучэнцам, як ствараць лагатыпы, выкладчык Таццяна Абрамейка час ад часу выкарыстоўвае англійскія фразы.
Прыкметным імкненнем да ведаў і дасягненняў адразу вылучыўся сярод замежнікаў, якія прыйшлі вучыцца ў каледж у гэтым годзе, Джуніара Ланка Акага. Праз два тыдні пасля пачатку новага навучальнага года ён ужо прызёр спартыўных спаборніцтваў. Удзельнічаючы ў абласной лёгкаатлетычнай спартакіядзе, Джуніара заняў 3-е месца ў асабістым заліку і 1-е месца ў камандным. Дарэчы, камярунец Джуніара, паступаючы ў Гуманітарны каледж, цалкам заканамерна абраў спецыяльнасць «Фізічная культура».
.
Джуніёр - пакуль адзіны замежнік ў групе па спецыяльнасці "Фізічная культура". Ён адзін з 23 новых замежных грамадзян, якія былі залічаны на розныя спецыяльнасці Гуманітарнага каледжа ў гэтым навучальным годзе.