Цырымонія ўручэння прэмій конкурсу пройдзе ў Маскве 28 верасня.
У гэтым годзе ўпершыню прынялі ўдзел у Міжнародным конкурсе «Перакладчык - творчасць і асвета» прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы і адразу ж апынуліся ў ліку пераможцаў і прызёраў. Першае месца ў намінацыі «Дыдактыкі перакладу» заваявала работа магістра філалагічных навук Наталлі Левановіч, другое месца ў намінацыі «Практыка перакладу» заняла Анфіса Савосціна. Абедзве працы былі напісаны пад навуковым кіраўніцтвам прафесара кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Людмілы Рычковай.
Купалаўцы сталі лепшымі сярод іншых удзельнікаў конкурсу - выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі Расіі, Арменіі, Казахстана і Беларусі. Як адзначаюць арганізатары, з году ў год пашыраецца спектр моў, пераклад з якіх і на якія разглядаецца даследчыкамі. У гэтым годзе было шмат работ з кітайскай мовай. Упершыню былі прадстаўлены даследаванні з мангольскай, японскай і інданезійскай мовамі.
Пераможцам і прызёрам III Міжнароднага конкурсу імя А. В. Фёдарава «Перакладчык - творчасць і асвета» будуць уручаны граматы і памятныя падарункі. Цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу пройдзе ў Маскве 28 верасня.
Міжнародны конкурс на лепшую выпускную кваліфікацыйную працу па перакладзе і дыдактыкі перакладчыцкай дзейнасці імя А. В. Фёдарава праводзіцца з мэтай аналізу інфармацыі аб узроўні прафесійнай падрыхтаванасці студэнтаў лінгвістычных і перакладчыцкіх факультэтаў універсітэтаў, садзейнічання ўкаранення ў працэс навучання новых адукацыйных прыёмаў, падтрымкі навукова-даследчай дзейнасці па перакладчыцкіх дысцыплінах ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Арганізатарам конкурсу з'яўляецца маскоўская Школа дыдактыкі перакладу.