Лепшага студэнта Купалаўскага ўніверсітэта назавуць 21 кастрычніка.
У заключным этапе конкурсу прымуць удзел 7 купалаўцаў.
Cтудэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандра Слуцкая
Студэнт 2 курса філалагічнага факультэта Андрэй Дунько
Cтудэнтка 3 курса педагагічнага факультэта Валерыя Літвіненкава
Студэнт 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Арсень Сідаркевіч
Cтудэнтка 3 курса педагагічнага факультэта Таццяна Шчэрбач
Студэнт 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Дзмітрый Філіпкоў
Cтудэнтка 3 курса факультэта псіхалогіі Юлія Кляшчова
Усе фіналісты паспяхова справіліся з заданнямі папярэдняга адбору. Яны прадставілі на суд журы камедыйны відэаролік пра сябе, а таксама распрацавалі ўласны праект «Моладзевая ініцыятыва», прысвечаны рашэнню пэўнай сацыяльнай праблемы.
Падчас фінальных выпрабаванняў студэнты раскажуць журы і гледачам пра свае захапленні і дасягненні ў конкурсе «Візітная картка», прадэманструюць навыкі тэхнікі і культуры мовы, арыгінальнасць падачы інфармацыі, крэатыўнасць і ўменне кантактаваць з аўдыторыяй у конкурсе аратарскага майстэрства, а таксама раскрыюць свой творчы патэнцыял у конкурсе «Беларусь - наш агульны дом». Імя лепшага студэнта Купалаўскага ўніверсітэта назавуць 21 кастрычніка, а таксама ў рамках фіналу выберуць лепшую групу падтрымкі ўніверсітэта. Пераможца прадставіць Alma mater на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2020».