Мерапрыемства арганізавана з мэтай мінімізацыі рызыкі распаўсюджвання інфекцыі COVID-19.
Раней у ГрДУ імя Янкі Купалы ўжо быў прыняты комплекс прафілактычных мер, актуальных у перыяд сезоннага росту рэспіраторных захворванняў: ва ўсіх карпусах універсітэта уведзены масачны этыкет, супрацоўнікам і студэнтам рэкамендавана выконваць сацыяльную дыстанцыю, а таксама рэгулярна апрацоўваць рукі дэзінфікуючымі сродкамі. Струменевыя лекцыі, якія прадугледжваюць прысутнасць больш за 90 чалавек, праводзяцца з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
У адпаведнасці з пратаколам даручэння пасяджэння рабочай групы па рэалізацыі міжведамаснага плана па ліквідацыі рызыкі завозу і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 у Купалаўскім універсітэце ўзмоцнены прафілактычныя мерапрыемствы.