Вынікі агульнаўніверсітэцкага конкурсу «Куратар года - 2020» падвялі ў Купалаўскім універсітэце 29 кастрычніка.
Конкурс «Куратар года» праводзіцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы штогод з мэтай павышэння эфектыўнасці і ўдасканалення дзейнасці куратараў вучэбных груп у агульнай сістэме выхаваўчай працы. На працягу конкурсу ў гэтым годзе ўдзельнікі дэманстравалі новыя падыходы ў працы куратараў вучэбных груп, прадстаўлялі свой досвед працы са студэнтамі.
Са словамі падзякі да куратараў звярнуўся прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Сянько: ён адзначыў, што ў сценах універсітэта працуюць сапраўдныя прафесіяналы, людзі, неабыякавыя да сваёй працы і да маладога пакалення купалаўцаў, якія не пабаяліся прадставіць вопыт і вынікі працы са сваімі групамі.
Пераможцам конкурсу «Куратар года - 2020» стала старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства педагагічнага факультэта, куратар 3 курса Алена Кавалёва.
У намінацыі «За духоўна-маральнае выхаванне студэнтаў» перамогу атрымала выкладчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта, куратар 3 курса Вікторыя Станчыц. У намінацыі «За актывізацыю дзейнасці замежных студэнтаў» лепшай назвалі старэйшага выкладчыка кафедры рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта, куратара 3 курса Галіну Мазько, а ў намінацыі «За працоўнае выхаванне студэнтаў» пераможцам стала старшы выкладчык кафедры музычнага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну, куратар дзвюх груп 3 курса Таццяна Фралова.
Па рашэнні конкурснай камісіі пераможцаў узнагародзілі дыпломамі і грашовымі прэміямі.