Удзельнікамі акцыі сталі каля двухсот супрацоўнікаў і студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта.
На працягу двух дзён у холе першага паверха новага інтэрната ўніверсітэта па вуліцы Дубко было даволі шматлюдна. 11 і 12 лістапада сюды прыходзілі купалаўцы, каб прыняць удзел у акцыі бясплатнай добраахвотнай дачы крыві - мерапрыемстве, якое праводзіцца ў сценах ГрДУ імя Янкі Купалы трэці год і ўжо стала сапраўды добрай традыцыяй. Акцыю Купалаўскі ўніверсітэт правёў сумесна з Гродзенскім абласным цэнтрам трансфузіялогіі.
- Супрацоўнікі і студэнты былі рады падзяліцца часцінкай сябе з жыхарамі Гродна і Рэспублікі Беларусь - гэта мерапрыемства штогод карыстаецца папулярнасцю ў нашым універсітэце. Прыемна бачыць, як гараць вочы купалаўцаў - яны адчуваюць вялікае жаданне дапамагаць. Магчыма, іх кроў у будучыні ўратуе чыёсьці жыццё, - адзначыла начальнік Цэнтра аховы здароўя ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Кравец. - Перад тым, як прыйсці на дачу крыві, удзельнікі акцыі наведвалі ўрача, каб атрымаць медыцынскае заключэнне. Кроў, прынятая ад донараў, некаторы час будзе знаходзіцца на карантыне - яе абследуюць на вірусныя інфекцыі. Такім чынам удзельнікі акцыі таксама змогуць больш даведацца пра стан свайго здароўя.
Акрамя таго, з гэтага года студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта атрымалі магчымасць запісацца ў Рэспубліканскі рэгістр добраахвотных донараў гемопоэтических ствалавых клетак, які ажыццяўляе падбор донараў для трансплантацыі костнага мозгу. Гэта пажадалі зрабіць усе ўдзельнікі акцыі.
Штогод колькасць купалаўцаў, якія хочуць стаць бясплатнамі донарамі, расце. У акцыі прымаюуць удзел усё больш студэнтаў універсітэта, а ў гэтым годзе - і супрацоўнікаў. Так, упершыню ў акцыі добраахвотнай дачы крыві паўдзельнічаў прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі. Ён адзначыў, што з усёй адказнасцю падышоў да падрыхтоўкі - адкарэктаваў харчаванне, сачыў за самаадчуваннем, і ў прызначаны дзень прыйшоў з добрым настроем.
- Я атрымаў толькі прыемныя ўражанні і эмоцыі. Радуе, што такое мерапрыемства наведала вялікая колькасць нашых студэнтаў і супрацоўнікаў - гэта, безумоўна, фарміруе актыўную грамадзянскую пазіцыю нас, як неабыякавых жыхароў сваёй краіны, - падкрэсліў Юрый Яцэнтавіч.
У сваю чаргу, студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта Вольга Русілка падтрымлівае акцыю добраахвотнага донарства на працягу двух гадоў:
- Калі вырашыла стаць донарам крыві, аказалася, што зрабіць гэта прасцей і хутчэй з дапамогай роднага ўніверсітэта. Вельмі важна сёння заставацца сапраўдным чалавекам, заўсёды падтрымліваць і дапамагаць іншым: гэта можна рабіць фізічна, эмацыйна, а можна вось так - стаўшы донарам. Мой дзядуля быў Ганаровым донарам, і я хачу працягнуць гэтую добрую справу.