У рамках адукацыйнага візіту па праграме «Запрошаны прафесар» ганаровы госць сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі кафедры рамана-германскай філалогіі.
У рамках праграмы прыёму 23 лістапада Максіміліян Дёнер прачытаў лекцыю па тэме «Сучасныя спосабы перакладу спецыфічных сінтаксічных канструкцый нямецкай мовы на рускую мову» і правёў практычны занятак па тэме «Лінгвакультурныя адзінкі перакладу ў міжкультурнай камунікацыі» для студэнтаў філалагічнага факультэта. Ганаровы госць распавёў аб магчымасцях навучання і акадэмічных абменаў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў у навучальных установах Германіі, аб акадэмічных абменах супрацоўнікаў і выкладчыкаў, а таксама аб правядзенні навуковых даследаванняў на базе ўстаноў адукацыі Германіі.
Таксама студэнты спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія" паўдзельнічалі ў моўным тэставанні для вызначэння ўзроўню валодання замежнай мовай.
У завяршэнні сустрэчы Максіміліян Дёнер адзначыў, што хацеў бы наведаць Купалаўскі ўніверсітэт зноў у наступным годзе для правядзення сумеснага рэспубліканскага мерапрыемства.