Праект накіраваны на захаванне і папулярызацыю гістарычнай і літаратурнай спадчыны Элізы Ажэшкі і Людвіга Заменгофа і развіццё трансгранічнага турызму.
Новы міжнародны праект ГрДУ імя Янкі Купалы рэалізуе сумесна з Беластоцкім універсітэтам. Першая сустрэча ўсяго складу рабочай групы праекта адбылася ў рэжыме онлайн. Удзел у відэаканферэнцыі прынялі кіраўнік праекта, дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны ГрДУ імя Янкі Купалы Віталь Карнялюк, загадчык кафедры замежных моў Святлана Ганчар, дацэнт кафедры рускай мовы як замежнай Алена Нялепка, намеснік галоўнага бухгалтара Святлана Фядута, а таксама прадстаўнікі Беластоцкага ўніверсітэта - прафесар Ганна Яніцкая і доктар Гражына Давідовіч.
У рамках рэалізацыі праекта "Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Элізы Ажэшкі і Людвіга Заменгофа ў Гродне і Беластоку" запланавана правядзенне шэрагу мерапрыемстваў. Сярод іх - праектаванне інфармацыйных шчытоў і іх ўстаноўка ў ключавых кропках маршруту, распрацоўка і выданне турыстычнага буклета «Людзі, якія аб'ядноўваюць культуры», прэзентацыя маршрутаў у Гродне і Беластоку, публікацыя навуковых прац і распрацоўка вэб-сайта праекта. Чакаецца, што адным з вынікаў праекта стане стварэнне новага турыстычнага маршруту «Шляхі жыцця і творчасці Ажэшкі», які злучыць ўсе гістарычныя і культурна важныя месцы, звязаныя з жыццём і творчасцю пісьменніцы на тэрыторыі Гродна і вобласці. Маршрут будзе суправаджацца спецыяльна распрацаванай экскурсіяй, даступнай на беларускай, польскай і англійскай мовах.