Выкладчык Купалаўскага ўніверсітэта Зоя Сідаровіч наведала ўніверсітэт у Сочы, дзе прайшла адукацыйную стажыроўку і сустрэлася з кіраўніцтвам навучальнай установы.
Стажыроўка дацэнта кафедры рускай філалогіі Зоі Сідаровіч ажыццяўлялася ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і моладзевая палітыка» на 2016-2020 гады, у адпаведнасці з Планам стажыровак прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі ў арганізацыях замежных дзяржаў. Стажыроўка ў Сочынскім дзяржаўным універсітэце на сацыяльна-педагагічным факультэце на кафедры рамана-германскай і рускай філалогіі праходзіла з 25 лістапада па 4 снежня.
У ходзе адукацыйнага візіту выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы азнаёмілася з асаблівасцямі арганізацыі адукацыйнага працэсу ў Сочынскім дзяржаўным універсітэце, асвоіла курс заняткаў па праграме стажыроўкі «Лінгваратарычная парадыгма: тэарэтычныя і прыкладныя аспекты (Сочынская школа)», вывучыла вопыт працы прафесара кафедры рамана-германскай і рускай філалогіі, доктара філалагічных навук, доктара педагагічных навук Аляксандры Варажбітавай у аспекце інтаграцыйнага лінгварытарычнага падыходу.
Адбыліся і сустрэчы з кіраўніцтвам сацыяльна-педагагічнага факультэта і прафесарска-выкладчыцкім складам універсітэта - дырэктарам Цэнтра дадатковай прафесійнай адукацыі Львом Кажэўнікавым, загадчыкам кафедры рамана-германскай і рускай філалогіі Ларысай Беразаўскай, дырэктарам Цэнтра рускай мовы Наталляй Хачатуравой. Бакі абмеркавалі пытанні навукова-даследчай дзейнасці і вучэбна-метадычнай работы ў галіне філалогіі, педагогікі, міжкультурнай камунікацыі, а таксама разгледзелі магчымыя перспектыўныя напрамкі далейшага міжнароднага супрацоўніцтва.