Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы Саслан Даураў і Радзік Куліеў паспяхова выступілі на спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню.
Усяго ў беларускіх барцоў грэка-рымскага стылю 4 медалі Кубка свету. Беларус Кірыл Маскевіч выйграў золата асабістага Кубка свету па грэка-рымскай барацьбе, бронзавыя медалі заваявалі Максім Кажарскі, а таксама студэнты 5 курса факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта Саслан Даураў і Радзік Куліеў. Саслан Даураў у вагавай катэгорыі 63 кг адолеў спартсмена з Алжыра, а Радзік Куліеў у вагавай катэгорыі 82 кг перамог у сутычцы за бронзу змагара з Малдавіі.
Віншуем купалаўцаў з заваяваннем медалёў!