Падзяку ГрДУ імя Янкі Купалы і ўдзельнікам акцыі накіраваў Гродзенскі абласны Цэнтр трансфузіялогіі.
Падзяку Купалаўскаму ўніверсітэту перадала намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Гродзенскага абласнога Цэнтра трансфузіялогіі Валянціна Сямак. Яна шчыра падзякавала супрацоўнікам і студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы за дапамогу і падтрымку ў правядзенні акцыі бясплатнага добраахвотнага донарства, за ўцягванне ў добрыя справы моладзь і студэнтаў, пажадала росквіту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Дарэчы, у 2020 бясплатнымі донарамі ў рамках акцыі ад Купалаўскага ўніверсітэта сталі 219 чалавек.
А 104 з'яўляюцца донарамі крыві на пастаяннай аснове.
Таксама, як адзначыла начальнік Цэнтра аховы здароўя ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Кравец, тыя купалаўцы, хто хварэў каранавіруснай інфекцыяй, сталі донарамі плазмы.