У рамках акцыі «Зімовы патруль» студэнты дапамагалі супрацоўнікам ОСВОД у інфармаванні гродзенцаў аб правілах бяспекі пры наведванні вадаёмаў.
Мэта штогадовай рэспубліканскай акцыі, удзельнікамі якой ізноў сталі байцы моладзевага атрада аховы правапарадку "Булат" Купалаўскага ўніверсітэта, - прафілактыка надзвычайных сітуацый на вадаёмах і папярэджанне выхаду людзей на нетрывалы тонкі лёд у зімовы перыяд. Сумесна з супрацоўнікамі Гродзенскай абласной арганізацыі РДГА ОСВОД хлопцы прынялі ўдзел у патруляванні прыбярэжных зон ракі Нёман, а таксама пагутарылі з адпачывальнікамі і аматарамі зімовай лоўлі аб правілах паводзін паблізу і на вадзе.