Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у абмеркаванні актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны.
На адкрыцці семінара па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь з прывітальным словам да прысутных звярнуўся рэктар Акадэміі кіравання Вячаслаў Даніловіч. З дакладамі на разнастайную тэматыку ў якасці экспертаў таксама выступілі і Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы Валерый Бельскі, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Святлана Алейнікава, намеснік начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян Генеральнай пракуратуры Павел Елісееў.
Семінары 16 студзеня праходзіў у фармаце адкрытага дыялогу, калі кожны з удзельнікаў мог задаць пытанне, якое цікавіць і атрымаць на яго разгорнуты, кампетэнтны адказ. Удзел у мерапрыемстве ад ГрДУ імя Янкі Купалы прымалі начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Котава і дацэнт кафедры філасофіі педагагічнага факультэта Сняжана Семярнік.
Па матэрыялах Акадэміі кіравання
пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь