Адукацыйны працэс у Купалаўскім універсітэце арганізаваны з выкананнем санітарна-гігіенічных нормаў.
Навучальны семестр ва ўніверсітэце пачаўся з улікам эпідэміялагічнага становішча. Так, навучальныя заняткі арганізоўваюцца з захаваннем сацыяльнай дыстанцыі не менш 1,5 метра паміж навучэнцамі, а таксама паміж выкладчыкам і студэнтамі. У выпадку немагчымасці забеспячэння дадзеных умоў лекцыйныя заняткі праводзяцца выдалена з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Акрамя таго, у выдаленым фармаце будуць арганізаваны заняткі ў навучэнцаў вучэбнай групы пры выяўленні выпадкаў захворвання COVID-19 або высокага захворвання ВРВІ.
У лютым-сакавіку 2021 года пры правядзенні лабараторна-экзаменацыйнай сесіі для студэнтаў завочнай формы навучання тэарэтычныя заняткі будуць таксама арганізаваны пераважна з выкарыстаннем ІКТ, а лабараторныя заняткі, мерапрыемствы прамежкавага кантролю і бягучай атэстацыі будуць праведзены на апошнім тыдні сесіі.
Адміністрацыя ўнівэрсытэта нагадвае супрацоўнікам, выкладчыкам і студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы пра неабходнасць выканання масачнага этыкету і прытрымлівання сацыяльнай дыстанцыі, не грэбаваць правіламі гігіены, а пры з'яўленні першых сімптомаў захворвання - заставацца дома і звяртацца па медыцынскую дапамогу. Беражыце сябе і тых, хто знаходзіцца побач з вамі!