Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых журналістаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі прайшла ў Мінску 5 лютага.
Конкурс журналісцкага майстэрства "Залаты Зубр" праводзіцца з мэтай садзейнічання асвятлення ў беларускай і расійскай медыя-сферы тэматыкі Саюзнай дзяржавы, а таксама ўсяго спектру тэм, звязаных з інтэграцыйным будаўніцтвам, гуманітарным супрацоўніцтвам паміж дзвюма краінамі і народамі. Лаўрэатам конкурсу ў намінацыі «Моладзевая ініцыятыва» ў гэтым годзе стала загадчык вучэбнай радыёстудыі, старшы выкладчык кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Хвясько. Дыплом пераможцы ёй быў уручаны ва ўрачыстай абстаноўцы падчас цырымоніі ў Мінску, якую правялі сумесна прадстаўнікі супольнасці журналістаў Расіі і Беларусі "Друзья-Сябры", а таксама Беларускага саюза журналістаў.
Суполка "Друзья-Сябры" аб'ядноўвае вядомых прадстаўнікоў друкаваных і тэлевізійных СМІ Беларусі і Расіі, інтэрнэт-блогераў, радыё- і тэлевядучых, а таксама палітолагаў, якія рэгулярна сустракаюцца ў рамках розных праектаў, абменьваюцца вопытам і ствараюць журналісцкія матэрыялы пра дзейнасць Саюзнай дзяржавы. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з'яўляецца актыўным удзельнікам такіх праектаў супольнасці "Друзья-Сябры", як Школа журналістыкі "Майстэрня BY-RU" і Міжнародны медыяклуб "Фармат А-3".