Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі выконваецца ў рамках праграмы Еўрапейскай Камісіі «Erasmus +».
Каардынатарам праекта ў ГрДУ імя Янкі Купалы з'яўляецца аддзел падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. У выніку рэалізацыі праекта ў Купалаўскім універсітэце будзе наладжаны працэс падрыхтоўкі аспірантаў і суіскальнікаў прыродазнаўчанавуковых і тэхнічных спецыяльнасцяў па інавацыйных праграмах навучання, плануецца стварэнне Цэнтра падрыхтоўкі аспірантаў і дактарантаў, а таксама ўдзел навуковых кіраўнікоў аспірантаў і суіскальнікаў у міжнародных семінарах па распрацоўцы і ўкараненню сучасных методык навучання. Усё гэта дазволіць універсітэту зрабіць яшчэ адзін крок наперад на шляху інавацыйнага развіцця.
Важным аспектам праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі з'яўляецца развіццё навукова-педагагічнага ўзаемадзеяння ўніверсітэтаў Беларусі, Расіі, Арменіі, Латвіі, Польшчы, Фінляндыі і Вялікабрытаніі. Асноўная мэта заключаецца ў тым, каб пашырыць магчымасці супрацоўніцтва ўстаноў вышэйшай адукацыі краін-партнёраў у галіне рэалізацыі праграм аспірантуры ў рамках Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і Еўрапейскага даследчай прасторы.
Партнёрамі праекта выступаюць Армянскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Хачатур Абавяна, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт, Казанскі нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт, Лонданскі ўніверсітэт Брунеля, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт геадэзіі і картаграфіі, Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут, Нацыянальны політэхнічны ўніверсітэт Арменіі, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Расійскі дзяржаўны прафесійна-педагагічны ўніверсітэт, Хельсінкскі ўніверсітэт, Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве. Вядучы партнёр праекта - Латвійскі ўніверсітэт.