Урачыстае адкрыццё марафону 25 лютага аб'яднала студэнцкую моладзь з усёй Беларусі.
Адкрыццё марафону ў ГрДУ імя Янкі Купалы стала адным з ўрачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да правядзення рэспубліканскага свята «Гродна - Моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь-2021». У адной зале ўрачыстасць моманту падзялілі прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны.
Наведаў мерапрыемства намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка. Ён падкрэсліў, што той вопыт, які краіна напрацоўвала ў іншых моладзевых сталіцах, абавязкова будзе паспяхова рэалізаваны тут, у Гродне. А для горада гэта вельмі ганаровая місія і абавязак:
- Спадзяюся, тут, з улікам такога актыўнага моладзевага руху мы атрымаем і прырасці новымі ідэямі, новымі падыходамі.
Ігар Петрышэнка таксама адзначыў, што грамадзянска-патрыятычны марафон калісьці быў невялікай універсітэцкай ініцыятывай студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Але дзякуючы жаданню развівацца і ісці наперад за некалькі гадоў набыў статус рэспубліканскага мерапрыемства ў маштабах усёй краіны:
- Мы спадзяемся, што моладзевыя ініцыятывы ва ўсіх сферах будуць развівацца, дзяржава ўсяляк іх падтрымлівала і будзе падтрымліваць. Акрамя асваення прафесіі, моладзь сёння займаецца актыўнай грамадскай дзейнасцю, прымае ўдзел у валанцёрскім руху, дапамагае тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Таму нам сапраўды важна ўдасканальваць тыя напрамкі работы, якія сёння цікавыя маладым людзям.
Прыняць удзел у грамадзянска-патрыятычным марафоне запрошаны прадстаўнікі ўсіх універсітэтаў Беларусі. На працягу некалькіх месяцаў яны стануць удзельнікамі мерапрыемстваў чатырох цыклаў: цыклу творчых мерапрыемстваў «Моладзь. Ініцыятыва. Будучыня», цыкла інтэлектуальных мерапрыемстваў «Мы - нашчадкі Перамогі», цыкла мерапрыемстваў ваенна-спартыўнага характару «Да абароны Айчыны гатовы» і цыкла мерапрыемстваў па выхаванні адказнага стаўлення да сям'і «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў». У рамках кожнага з цыклаў мерапрыемстваў пройдуць розныя конкурсы.
Фінал IV Рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» збярэ пераможцаў у ГрДУ імя Янкі Купалы ў маі гэтага года, напярэдадні святкавання Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.