Чэмпіянат з удзелам краін азіяцка-ціхаакіянскага рэгіёна адбыўся 1 - 4 сакавіка.
Хабараўскі чэмпіянат быў арганізаваны па стандартах міжнароднага руху WorldSkills International ў онлайн-фармаце і аб'яднаў удзельнікаў з Расіі, Японіі, Кітая, Карэі, Беларусі, Малайзіі, Індыі. Купалаўскі ўніверсітэт і Рэспубліку Беларусь на чэмпіянаце прадставілі выпускніца Гуманітарнага каледжа Анастасія Маляещская і эксперт Алена Пракопчык-Бяляўская.
Анастасія паказала лепшы вынік на рэгіянальным этапе і нацыянальным конкурсе прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus па кампетэнцыі «Дызайн (графічны)». Па выніках удзелу ў III Міжнародным чэмпіянаце Хабараўскага краю па стандартах WorldSkills Анастасія Маляеўская заняла трэцяе месца ў кампетэнцыі «Дызайн (графічны)». Віншуем Анастасію з годным выступам!