Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні прайшоў у польскім горадзе Торунь з 5 па 7 сакавіка.
У рамках міжнародных спаборніцтваў спартсменка з Гродна, студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Жук заваявала вышыню 4 метра 65 сантыметраў і заняла трэцяе месца:
- Кожны медаль каштоўны, а гэты мае яшчэ большую каштоўнасць у гэты цяжкі год. Гэта наступны крок да Алімпіяды. Вядома, я хацела скокнуць вышэй, але я рада падняцца на п'едэстал. Супернікі былі вельмі моцнымі, і мы ўсе сёння былі на роўных, - падзялілася Ірына Жук.