Вучэбная эвакуацыя адбылася ў рамках акцыі ад МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім».
9 сакавіка ў інтэрнаце ГрДУ імя Янкі Купалы па вуліцы Дубко работнікі Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях і прадстаўнікі абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа з адміністрацыяй інтэрната і студэнтамі правялі вучэбную эвакуацыю і адпрацавалі парадак дзеянняў пры пажары. Рабятам ратавальнікі наглядна прадэманстравалі магчымасці аварыйна-выратавальных інструментаў, прапанавалі прымерыць баявую форму і з дапамогай вогнетушыцеля патушыць узгаранне.
Вучэбную эвакуацыю для купалаўцаў правялі ў рамках рэспубліканскай акцыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», якая праходзіць у два этапы з 2 па 31 сакавіка. Мэтавай аўдыторыяй першага этапу акцыі сталі жыхары інтэрнатаў, наведвальнікі дзіцячых і гандлёва-забаўляльных цэнтраў, кінатэатраў і спартыўных аб'ектаў. Для іх работнікі МНС арганізуюць інтэрактыўныя прафілактычныя гутаркі пра бяспеку і дзеяннях па сігнале «Увага ўсім!».
Па матэрыялах grodnonews.by