У рамках онлайн-марафона «Дні абітурыента Купалаўскага ўніверсітэта» запланаваны віртуальныя экскурсіі па факультэтах, майстар-класы і міні-лекцыі для абітурыентаў.
Да ўдзелу ў другім дне онлайн-марафона запрашаюцца абітурыенты, іх бацькі і педагогі. На дадзены момант рэгістрацыю для ўдзелу ў мерапрыемствах, якія запланаваны на 20 сакавіка, паспяхова прайшлі ўжо больш за тысячу чалавек.
У праграме мерапрыемстваў другога дня віртуальных сустрэч абітурыентаў з прадстаўнікамі ГрДУ імя Янкі Купалы - прывітальнае слова рэктара Ірыны Кітурка, дэманстрацыя промаролікі «Купалаўскі ўніверсітэт» і шматлікія інтэнсівы для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Удзельнікі змогуць падключыцца да інтэрактыўных пляцовак усіх факультэтаў, а таксама каледжаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Для абітурыентаў правядуць віртуальныя экскурсіі па факультэтах, яны даведаюцца больш аб цікавых для іх спецыяльнасцях у рамках прэзентацый і онлайн-кансультацый, пагутараць з паспяховымі выпускнікамі ГрДУ імя Янкі Купалы, далучацца да майстар-класаў і дыскусійных пляцовак, а таксама паслухаюцца тэматычныя міні-лекцыі.
Віртуальныя сустрэчы будуць праходзіць на розных пляцоўках, сярод якіх пляцоўкі сацыяльных сетак - Instagram, Youtube, VK, мессенджеры - Telegram, Discord, а таксама платформы Zoom, Webex. Спасылкі на падлучэнне да мерапрыемстваў онлайн-марафона будуць высланы на e-mail кожнага з удзельнікаў. Зарэгістравацца і пазнаёміцца з праграмай правядзення Дзён абітурыента Купалаўскага ўніверсітэта можна па спасылцы.