Канстытуцыйнай камісіі даручана распрацаваць прапановы па змене Канстытуцыі Беларусі і забяспечыць іх усенароднае абмеркаванне.
У склад Канстытуцыйнай камісіі ўвайшлі 36 чалавек. Гэта прадстаўнікі дзяржаўных органаў, юрыдычнай навукі, грамадскіх аб'яднанняў, розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы, парламентарыі - заслужаныя і аўтарытэтныя людзі, якія маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Кіраваць працай камісіі будзе старшыня Канстытуцыйнага суда, заслужаны юрыст Беларусі Пётр Міклашэвіч.
З ліку прадстаўнікоў навукі і адукацыі ў склад камісіі ўключана таксама выкладчык-стажор кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Бажэна Ярэміч.
Да 1 жніўня 2021 года Канстытуцыйная камісія павінна прадставіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь выпрацаваныя прапановы па змене Асноўнага закона краіны для наступнага іх вынясення на рэспубліканскі рэферэндум. Камісія, згодна з указам Прэзідэнта, надзелена правам пры неабходнасці задзейнічаць у працы кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.
Па матэрыяиалах БелТА