Першы тур алімпіяды па матэматыцы сярод студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца ў перыяд з 24 па 31 сакавіка.
Прыняць удзел у адборачным туры алімпіяды запрашаюцца студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта, факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, фізіка-тэхнічнага факультэта, а таксама факультэта эканомікі і кіравання. Правядзенне другога тура алімпіяды па матэматыцы сярод студэнтаў універсітэта запланавана на 1 красавіка. Фінал адбудзецца ў навучальным корпусе па вул. Ажэшкі, 22, аўд. 226.
Алімпіяда па матэматыцы сярод студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта праводзіцца з мэтай актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці, падтрымкі таленавітай і адоранай моладзі, развіцця цікавасці студэнтаў да матэматычных ведаў, ўмацавання сувязяў паміж студэнцкімі навуковымі таварыствамі ўніверсітэта. Арганізатарам алімпіяды выступае кафедра фундаментальнай і прыкладной матэматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.