Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па вучэбных прадметах адбыўся з 30 сакавіка па 2 красавіка.
Каманда Гродзенскай вобласці атрымала на рэспубліканскай алімпіядзе па матэматыцы 14 дыпломаў. Пяць з іх заваявалі слухачы падрыхтоўчых курсаў факультэта давузаўскай падрыхтоўкі, а таксама навучальнага цэнтра «Школа дакладных навук» факультэта матэматыкі і інфарматыкі Купалаўскага ўніверсітэта. Так, дыпломаў II ступені ўдастоены слухач курсаў «Алімп-прэміум» факультэта давузаўскай падрыхтоўкі, навучэнец 11 класа гімназіі № 1 г. Гродна Ілля Парфёненка, а таксама слухач навучальнага цэнтра «Школа дакладных навук» факультэта матэматыкі і інфарматыкі, навучэнец 9 класа гімназіі № 1 г. Гродна Дзяніс Магілявец. Дыпломы III ступені заваявалі тры слухача курсаў факультэта давузаўскай падрыхтоўкі: навучэнец 11 класа гімназіі № 1 г. Гродна Уладзімір Ключынскі, навучэнка 9 класа гімназіі № 3 г. Гродна Алена Вярцінская і навучэнец 8 класа гімназіі №10 г. Гродна Максім Фёдараў.
Падрыхтоўкай рабят займаліся прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі, загадчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Ірына Карлюкова, старшы выкладчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Аляксандр Арбузаў, аспірант факультэта матэматыкі і інфарматыкі Наталля Казлоўская, студэнт 2 курса факультэта эканомікі і кіравання Уладзілен Лакцевіч .
Усяго на рэспубліканскай алімпіядзе па матэматыцы ў 2021 годзе Гродзенскую вобласць прадстаўлялі 24 навучэнцы, якія заваявалі 14 дыпломаў - адзін дыплом I ступені, чатыры дыплома II ступені, дзевяць дыпломаў III ступені - і адзін пахвальны водгук.