Сустрэча з будучымі абітурыентамі-філолагамі адбудзецца 10 красавіка.
У рамках суботняга Дня адчыненых дзвярэй пройдуць тэматычныя прэзентацыі спецыяльнасцяў факультэта з майстар-класамі, вэб-квэстамі, віктарынамі, таксама рабят чакаюць сустрэчы з загадчыкамі кафедраў і выкладчыкамі - яны адкажуць на ўсе пытанні і арганізуюць кансультацыі для абітурыентаў і іх бацькоў.
Для абітурыентаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія» прадставяць прэзентацыю «З любоўю да слова», пакажуць відэаролік «Алфавіт студэнта-купалаўца», правядуць экскурсію-знаёмства «Сёння ў нашай хаце свята». (вул. Леніна, 32, аўд. 5).
Паўдзельнічаць у вэб-квэсце «Даведайся пра спецыяльнасць за 5 крокаў» і майстар-класе «Ці трэба і навошта чытаць выразна?» можна будзе на прэзентацыі «Ствары свет Словам» для спецыяльнасці «Руская філалогія» па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 332.
На прэзентацыі спецыяльнасцяў «Сучасныя замежныя мовы (па напрамках)» і «Рамана-германская філалогія (англійская)» будзе працаваць віртуальная студэнцкая майстэрня па вывучэнні англійскай мовы.
У рамках прэзентацыі кафедры рамана-германскай філалогіі і Цэнтра нямецкай мовы і культуры будзе праведзена віктарына «Wir sind durch Deutschland gefahren» і першае знаёмства з універсітэтам, паказаны відэаролікі на замежных мовах «ГрДУ ў маім жыцці». Сустрэча адбудзецца па адрасе вул. Ажэшкі, 22, аўд. 337.
Пачатак усіх прэзентацый спецыяльнасцяў - у 11.20. Больш падрабязна - на сайце філалагічнага факультэта.