Мерапрыемствы па добраўпарадкаванні запланаваны на красавік і май.
Супрацоўнікі і студэнты Купалаўскага ўніверсітэта далучацца да рэспубліканскага суботніка, які пройдзе 17 красавіка. Так, у мікрараёне Дзевятоўка прадстаўнікі ўніверсітэта з самай раніцы пачнуць да работ па азеляненні тэрыторыі. Па вуліцы Ліможа купалаўцы плануюць высадзіць 500 кустоў і 120 дрэў. 24 красавіка супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы далучацца да гарадскога суботніка на сваіх працоўных месцах.
Традыцыйныя вясновыя мерапрыемствы па навядзенні парадку будуць працягнутыя. На працягу красавіка і мая ў рамках месячніка па добраўпарадкаванні тэрыторыі будуць абноўлены фасады будынкаў універсітэта, ачышчаны прылеглыя тэрыторыі ад сухога лісця і смецця, запланавана таксама прадоўжыць работы па азеляненні тэрыторыі, падрыхтоўцы кветнікаў да высаджвання кветак і іншыя сезонныя працы.
Дарэчы, у гэтым годзе грашовыя сродкаў, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, будуць накіраваны на рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на ўмацаванне матэрыяльна- тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў, у тым ліку на закупку абсталявання для аказання планавай і экстранай медыцынскай дапамогі насельніцтву, частковае фінансаванне закупак вакцыны ад інфекцыі, выкліканай каронавірусам COVID-19, у мэтах забеспячэння даступнасці вакцынацыі насельніцтва.