Фінальны канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу прайшлі ў Гродзенскім абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі 22 красавіка.
У фінале абласнога этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў сярод устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі «АРТ-вакацыі - 2021» прынялі ўдзел 1485 навучэнцаў з розных раёнаў Гродзенскай вобласці.
Дыпломамі I і II ступені ў намінацыі «Вакальна-харавы жанр» адзначаны вакальны ансамбль Тэхналагічнага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта. Два нумары танцавальнага калектыву «Новая хваля» заваявалі дыпломы I ступені ў намінацыі «Харэаграфічны жанр». Навучэнцы каледжа Яўгенія Гурская, Глеб Ермішкін, Іван Жукоўскі, Алена Шапель адзначаны калектыўных i iндывiдуальных дыпломамі II ступені ў намінацыі «Тэатральны жанр». Навучэнка каледжа Вікторыя Яцэнка ўзнагароджана дыпломам III ступені ў намінацыі «Вакальны жанр».
Лепшыя творчыя калектывы прадставяць вобласць на рэспубліканскім гала-канцэрце, які адбудзецца 21 мая 2021 года ў рамках мерапрыемстваў «Горад Гродна - Моладзевая сталіца 2021 года».